Заголовок
Текст комментария*
leguxa11

Портал для блондинок

В журнале:
Лента моих записей





Дневник
Заглавная  / [info]leguxa11 / Дневник

Свежие записи в журнале

 
16:43 22.05.2010
Наращивание ногтей: кто за?? кто против??
17:00 22.06.2009
ДЕТСКИЕ ДЕРЕВНИ ЧТО ЭТО??????

«Ведь как не бывает на свете, что б были потеряны дети». Упэўнена, что гэтыя словы з вядомага мультыплікацыйнага фільма, многім знаемыя з дзяцінства. Маці – гэта самы дарагі і самы блізкі чалавек на зямлі, бліжэй і даражэй за яе няма нікога, і гэта факт. Але бывае, што гэтая самая дарагая маці, здраджвае табе, кідае цябе сам на сам з белым халодным светам незнаемых людзей. На вялікі жаль, нават у нашым прагрэсіўным і, дастаткова развітым грамадстве 21 стагоддзя, з кожным годам становіцца ўсё больш і больш жанчын, якія кідаюць сваіх дзяцей. За апошнія некалькі год вельмі выраслі лічбы-пакажчыкі соцыяльнага сіроцтва, калі пры жывых, і нават вельмі добра выглядаючых бацьках, дзеці застаюцца проста на вуліцы, а калі пашанцуе яшчэ менш з бутылкай гарэлкі ці шпрыцам у руках ужо к 11 гадам. Страшна, ці не праўда? «Мир не без добрых людей»- гаворыць народная мудрасць і гэта на самой справе так. У Беларусі ужо больш за 10 год існуе так называемая Дзіцячая веска. Поўнае названне гэтай арганізацыі – “Беларускі фонд SOS – Дзіцячая веска”. SOS-веска – гэта недзяржаўная арганізацыя сацыяльнага накірунку, дадзеная арганізацыя выключае ўсялякую камерцыйную дзейнасць і не састаіць ні ў адной з партый дзяржавы. Дзейнасць АТ “БФ SOS – Дзіцячая веска” будуецца ў адпаведнасці з галоўным законам краіны – Канстытуцыяй і іншым заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь. АТ “БФ SOS – Дзіцячая веска” мае права на тэрыторыі Беларусі ствараць SOS- Дзіцячыя вескі, SOS- дзіцячыя садкі, SOS – школы, SOS – Сацыяльныя цэнтры маці і дзіця і ішныя SOS – сацыяльныя аб’екты ў якасці сруктурных падраздзяленняў. Вядучымі мэтамі АТ “БФ SOS – Дзіцячая веска” з’яўляюцца: 1. Дапамога распаўсюджванню і практычнаму здзяйсненню ідэі Г. Гмайнера, якая з’аўляецца гуманнай маделлю дзіцячага дома, набліжаннага да сямейнага выхавання, і засноўваецца на чатырох педагагічный прынцыпах: • Маці: • Браты; • Сёстры; • Дом. 2. Выхаванне і матэрыяльнае забеспячэнне дзяцей-сірот, застаўшыхся без апекі бацькоў по розных прычынах. 3. “Хуткая дапамога” семьям у перыяд ці пад час ліквідацыі наступстваў грамадскіх і прыродных катаклізмаў (войны, катастрофы, стыхійныя бедствы). 4. Ахова праў дзіцяці. Спынемся больш падрабязна на некаторых тэрмінах. Пачнем з самага галоўнага, пасле дзетак, канешне, чалавека ў хаце – мама. Прафесія “мама” – гэта не так проста, як можна падумаць, на першы погляд. Гэта жыццевае прызначэнне, спосаб жыцця. У такіх незвычайных дамах “мама” – гэта не выхавацель, які, адпрацаваўшы сваю смену, ідзе дадому, а самая сапраўдная мама. Жанчыны жывуць разам з дзеткамі пастаянна. У весцы дзяцей, як яе яшчэ называюць, “мамамі” працуюць жанчыны, якія не маюць сваіх дзяцей, сваіх сямей. Атрымліваецца, што веска дае права на шчасце і любоў не толькт дзеткам, што страцілі бацькоў, але і жанчынам, якія не змаглі паўнацэнна рэалізаваць сябе як мамы ў “мірскім” жыцці. Такім чанам, дзіця якое страціла маці і бацька, у Дзіцячай весцы ізноў адчувае радасць і цеплыню сямьі. Нарэшце, не тая маці, што нарадзіла, а тая мці, што выгадавала, адкрыда дарогу ў светлае, поўнае надзей і спадзяванняў, жыцце. Вельмі важна адзначыць, што сям'я ў Весцы – гэта заўсёды шматдзетная сям'я. SOS – браты і сёстры ёсць тут у кожнага дзіцяці. У сям'і выхоўваюцца 6–8 дзяцей рознага ўзросту, і што самае галоўнае, родных брацікаў і сястрычак ніколі не разлучаюць. Стаўшы дарослымі, дзеці пакідаюць Веску, але не разрываюць сувязі са сваім домам. Дом – адно з самых дарагіх месцаў у жыцці кожнага з нас. І,па-сапраўднаму можа быць шчаслівае тое дзіця, якое заўсёды адчувае цеплыню і клопат хатніх, ведае, што такое сямейныя традыцыі і клопаты. Менавіта такі дом здабываюць выхаванцы Дзіцячых весак – SOS. Дзіцячая веска – SOS – гэта 12–14 сямейных хат і разам з тым – масток у навакольны мір, які забяспечвае надзейную адаптацыю дзяцей у грамадстве. Весак не ізаляваная ад навакольнога міру. Дзеці ходзяць у звычайныя школы, дзіцячыя сады, гурткі і спартыўныя секцыі, музыкальныя школы, а калі хварэюць, наведваюць разам з SOS – мамай участковага ўрача. Іх зносіны з равеснікамі не абмяжоўваюцца. Дзверы Дзіцячай вескі заўседы адкрыты для сяброў. У любы час дня і ночы можна прыйсці сюды, і табе будуць радыя. Так прынята, гэта, нібы правіла, якое ведаюць усе і дарослыя, і дзеці.. Валянціна Андрыеўская адна з «мамаў" У дзіцячай весцы, што знаходзіцца пад Менскам у д. Бараўляны, выхоўвае 5 дзяцей. Дзеці ўсе розныя па ўзросце. Прычым, тры дзяўчынкі родныя сёстры: Віка, Оля і Оксана. Малодшыя хлопчыкі між сабой таксама родныя браты – Арцём і Яўген. Усе дзеці Валянціны Аляксандраўны засталіся без апекі бацькоў. Старэйшыя дзяўчынкі бацьку, як апынулася, не патрэбныя зусім, а мама памерла ад туберкулёза. Мама Арцёма і Яўгена таксама пазбаўленая бацькоўскіх правоў, праўда, за злоўжыванне алкаголем. «Раней хлопчыкі жылі ў детдоме, – распавядае Валянціна Аляксандраўна, – запушчаныя яны вельмі былі, дрэнна гаварылі, увогуле не развіваліся яны ні як. І навошта толькі такім Бог дзяцей дае, навошта ім такое шчасце, калі яны яго вось так проста на сметнік выкідаюць??!!". Пасля такога маналогу Валянціны Аляксандраўны вельмі ўжо плакаць хацелася. Калі прыгадаць, што ў в. Бараўляны знаходзіцца анкадыспансер і хоспіс, дзе родныя гатовыя аддаць усе дзеля выратавання блізкага чалавека, то хачацца запытаць у нядбалых бацькоў, навошта дзяцей, ні ў чым не вінаватых, кідаць, як непатрэюныя болей рэчы?? На мой погляд, тое, што менавіта ў в. Бараўдяны ёсць такая Дзіцячая веска, вельмі сімвалічна, бо гэтыя мамы-выхавальнікі літаральна вяртаюць дзяцей у наш мір, які мае назву грамадства.. Шчыра кажучы не хацелася сыходзіць у той дзень. Было відаць, што дзеці сапраўды шчаслівыя ў гэтым доме, радыя, што яны як усё, што ў іх ёсць мама, ёсць браты і сёстры. Нарэшце, што яны камусці патрэбыя, што іх любяць. Бо дзіцяці вельмі важна і неабходна выразна разумець, што ён камусьці дарогі, важны. Псіхолагамі адзначана, што дзіця, зазнаўшы на сабе негатыўную рэакцыю з боку блізкіх яму людзей, імкнецца да таго, каб такая сітуацыя больш ніколі не паўтарылася ў яго жыцці. І калі ўжо яму пашанцавала, і ён ізноў набыў сабе сям'ю, радасць зносінаў з роднымі яму людзьмі, то дзіця зробіць усе, каб заслужыць адабрэннее з боку ўсіх членаў сям'і і прычым, чым больш чалавек у семьі сям'і, тым больш самааддана будзе імкнуцца дзіця. Важным аспектам выхавання дзіцяці ў Дзіцячай весцы з'яўляецца поўная адсутнасць нахлебніцтва. Яшчэ самага маленькага ўзросту дзетак прывучаюць да працы па хаце.. Як мне расказала Валянціна Аляксандраўна, «Усе мы жывем у агульнай для ўсіх сям'і і мае дзеці прывучаны да парадку, яны заўсёды могуць дапамагчы мне, калі гэта неабходна. Калі мае дзеці бачаць, што ў доме неяк няўтульна і брудна, яны без напамінання распачынаюць уборку. Я сама педагог і выдатна разумею, што тыя дзеці, якія выраслі ў шматдзетных сем'ях, маюць нашмат больш перавагаў, чым тыя дзеткі, што гадаваліся, у сям'і, дзе было 1 або 2 дзяцей. У делейшым, дзеці з шматдзетных сем'яў пры стварэнні сваёй ячэйкі грамадства, адрозніваюцца вельмі сур'ёзным падыходам». Фарміраванне самастойнасці і незалежнасці нашых дзетак у Весцы пачынаецца з моманта іх паступлення ў SOS-сям'ю. На ўзроўню SOS-сям'і дзеці маюць абавязкі, якія ўзрастаюць па меры іх сталення (абавязкі яны могуць размяркоўваць як самі, так і пры дапамозе «мамы»): ад выканання простых даручэнняў да дапамогі SOS-маме ў вядзенні хатняй гаспадаркі і выхаванні братоў і сясцер. Дзеці даюць кожны месяц пісьмовыя справаздачы аб выкарыстанні выдадзеных ім грошах, вучацца эканоміць (штомесяц выхаванцы інфармуюць аб суме невыкарыстаных імі грошай, якія захоўваюцца на іх асабістым рахунку). Гэта вельмі спрыяльна ўплывае на дзетак, паверыце майму доследу, яны ставаюць нашмат ашчадней і пачынаюць разумець кошт грошай. Дзеці таксама занятыя на сезонных працах (стрыжка травы, пасадка дрэваў і догляд за імі, работы на карысць дабрабыту Вескі і тэрыторыі вакол яе); удзел у рамонце хатаў, мэблі. Многія выхаванцы падчас канікул самастойна або з дапамогай супрацоўнікаў уладкоўваюцца на працу, наведваюць гурткі і спартыўныя секцыі за межамі Дзіцячай вескі, аказваюць дабрачынную дапамогу розным установам. Фарміраванне уменняў самакіравання ажыццяўляецца праз Раду дзяцей, якая займаецца пытаннямі арганізацыі вольнага часу, арганізацыі дапамогі па паляпшэнню дабрабыту Вескі, дапамогі пажылым людзям і бескарыснай дапамогі ў лякарнях. Пасля таго як нашыя дзеці вырастают яны переходзяць у Дом моладзі. Пры пераходзе ў Дом моладзі выхаванцы абавязаны самастойна клапаціцца аб сабе, выконваючы пры гэтым агульныя абавязкі. Валянціна Аляксандраўна, адкрыйце нам таямніцу, чаму ж у SOS-сям'і няма таты? Я поўнасцю згодна з тым, што дзіця павінена расці ў поўнай сям'і і лепш усяго з роднымі татам і мамай або, прынамсі, з блізкімі сваякамі. У выпадку, калі дзіця засталося сіратой, варыянт выхавання ў поўнай прыёмнай сям'і (усынаўленне, апека) пераважней. Кіраўніцтва і стваральнікі Вескі ні ў якім разе не прыніжаюць ролю мужскога ўплыву ў працэсе выхавання, але прадстаўце сабе, што ў Дзіцячай весцы 14 татаў (па колькасці SOS-сем'яў). Пры ўсёй ахвоце Дзіцячая веска не можа забяспечыць іх працай, гэта значыць, што яны павінны працаваць па-за вескай. Па вяртанні дадому бацька будзе жажаць адпачынку і клопату з боку жанчыны. А дзеці?.. 7–8 дзяцей. І кожны жадае мамінай ўвагі. Мне здаецца, што пражыванне ў SOS-Дзіцячых весках SOS-бацькоў толькі дзеля бачнасці поўных сем'яў было б бязглуздым і, зыходзячы са спецыфікі выхавання, спрыяла б хутчэй узнікненню праблем, значнаму абвастрэнню ужо існуючых і парушэнню раўнавагі, замест фарміравання вобразу бацькі. У SOS-Дзіцячай весцы бацькаўскія функцыі размеркаваны між супрацоўнікамі мужчынскага роду: Дырэктарам Дзіцячай вескі, майстрам вескі, педагагічным персаналам і школьнымі настаўнікамі. Адмысловая роля адведзена Дырэктару Дзіцячай вескі, які з'яўляецца апекуном выхаванцаў, кіраўніком SOS-мамаў і жыве на тэрыторыі вескі. Ці не здаецца Вам, што ў выніку ў дзяцей не будзе правільнага прадстаўлення аб паўнацэнная сям'і і аб ролі таты? Перавагі такога прайгравання ролі мужчыны ў працэсе выхавання і жыццядзейнасці SOS-Дзіцячай весцы складаюцца ў наступным: 1.Замест мноства раней падрыхтаваных «бацькоў" на працэс выхавання можа аказваць уплыў прафеійны працаўнік працаўнік, які дастаткова добра ведае сваю працу. 2. SOS-мама, якой нярэдка прыходзіцца сутыкацца з адмыслова цяжкімі дзецьмі, прыпіраецца на кваліфікаванага кансультанта, які дапамагае і падтрымлівае яе ў выхаванні дзяцей. SOS-сям'я з'яўляецца кіраваным і падкантрольным месцам выхавання дзяцей. 3.Дарослыя ва главе з дырэктарам SOS-Дзіцячай вескі ўтвараюць супольнасць выхавальнікаў. Праблемы выхавання абмяркоўваюцца суместна, такім чынам, SOS-мама не прадстаўленая самая сабе. Дырэктар SOS-Дзіцячай вескі ў шчыльным супрацоўніцтве з псіхолагам, радай вескі і педагагічным персаналам аказвае ўсебаковую падтрымку SOS-сем'ям. 4.Знаходзячыся ў нязменным кантакце з SOS-сем'ямі, дырэктар SOS-Дзіцячай вескі як носьбіт бацькаўскага аўтарытэту і надзейны памочнік клапоціцца аб том, каб у выхаваўчы працэс SOS-Дзіцячай вескі заўсёды ўносіць навуковая дасягненні педагогікі і псіхалогіі. У выхаванні дзяцей-сірот таксама актыўна ўдзельнічаюць сваякі SOS-мамы. Дзядулі, дзядзькі, дарослыя сыны, якіх наведвае і ў якіх гасцюе ў час адпачынку SOS-мама са сваімі дзецьмі, шмат у чым дапамагаюць выхаванцам Дзіцячай вескі наблізіцца да рэальнай мадэлі сям'і. Скажыце, чаму на працу “мамамі” не бяруць жанчын са сваімі дзецьмі? Сям'і, якія маюць сваі дзяцей, не могуць даць дзецям з Дзіцячай вескі ўсяго таго аб’ему любові і ласкі, вельмі цяжка выхоўваць всаіх дзяцей пры гэтым яшчэ і клапаціцца пра чужых. Такі эксперымент маў месца быць, аднак станоўчага рэзультату ен не паказаў. Такія сем'і могуць узяць на выхаванне ад аднога да сямі дзяцей і гадаваць іх. А вось адзінокія жанчыны, якія не заўсёды маюць фінансавыя здольнасці забяспечыць выхаванне дзяцей, рэалізаваць свае мацярынскія пачуцці могуць у Дзіцячай весцы. Уплыў біялагічных бацькоў, бацькоў у асобнасці, падтрымліваецца і заахвочваецца супрацоўнікамі SOS-Дзіцячай вескі. Улічваецца, першым чынам, неабходнасць самога дзіця ў такіх кантактах, а таксама ўплыў гэтых зносінаў на яго развіцце. Такім чынам, Веска, гэта асабіста маё меркаванне, ёсць альтэрнатыва дзіцячым дамам. Па-першае, працэс выхавання ажыццяўляецца ў шматдзенай сям'і, што вельмі добра і станоўча ўплывае на развіцце дзіцяці, як індывіда, як паўнацэннага члена сёняшняга грамадства. Па-другое, дзеці не адарваны ад міру, як гэта часта бывае ў дзіцячых дамах, яны наведваюць нармальную школу, вучацца там мець зносіны са равеснікамі і не толькі. І па-трэцяе, у іх ёсць мама, хай яна не родная па крыві, затое яна родная па духу, тая, якая заўседы побач, і кахае як родная. Гутарка з Валянцінай Аляксандраўнай была настолькі жывой і прывабнай, што хацелася гаварыць і гаварыць. Гэта чалавек на столькі адкрыты і шчыры, што яна становіцца для суразмоўцы гарантам бяспекі і спакою. На маю думку, толькі такія людзі, з такім прыгожым унутраным светам могуць быць сапраўднымі “МАМІ”. І калі так здарылася, што родным мамам (хаця іх вельмі цяжка так называць, проста язык не паварочваецца) дзеткі не патрэбны, то дзякуй Богу, што на нашай зямлі есць жанчыны гатовыя пряняць маленькую душу дзіцяці, дапамагчы ей расправіць крылы і паляцець, то мы яшчэ страцілі не ўсе. Дзякуй, Вам, за такую прафесію “МАМА”. Исполнительная дирекция ОО «БФ SOS-Детская деревня» (НКБ) Юридический адрес: 223053 Республика Беларусь, Минский р-н, д.Боровляны, «SOS-Детская деревня» Секретарь т./ф.: (8–017) 227–82–28 Исп. директор т.: (8–017) 227–37–65 Бухгалтерия т.: (8–017) 227–45–26 E-mail: SOS-kd.by@open.by SOS-Детская деревня Боровляны 223053 Республика Беларусь, Минский р-н, д.Боровляны, SOS-Детская деревня Секретарь т.: (8–017) 265–40- 41 Директор деревни т./ф.: (8–017) 265–48–41 E-mail: kinderdorf@open.by SOS-Детская деревня Марьина Горка 222811, Минская обл., Пуховичский р-н, г.Марьина Горка, ул.Новая заря, д.56/1–17 Секретарь т./ф.: (8–017) 13–45–933 Директор деревни т.: (8–017) 13–44–026 E-mail: SOS-kd.by@open.by SOS-Молодёжный дом Бангалор 220012 г.Минск, ул.Сурганова, д.88, кв.61–63 т./ф.:202–07–69 т.: (8–017) 232–15–46; (8–017) 227–45–26 E-mail: SOSYF1@telecom.by SOS-Социальный центр Матери и ребёнка им. Г.Гмайнера 223053 Республика Беларусь, Минский р-н, д.Боровляны, SOS-Социальный центр т./ф.: (8–017) 227–82–28 т.: (8–017) 265–48–21 E-mail: sos_sc@telecom.by SOS – Компьютерный класс 223053 Республика Беларусь, Минский р-н, д.Боровляны Руководитель проекта т.: (8–017) 265–15–07 Предотвращение социального сиротства 222811, Минская обл., Пуховичский р-н, г.Марьина Горка, ул.Новая заря

| Комментариев ещё нет | Добавить комментарий